Запрашае “Зімовая казка”

- 16:51Нам пішуць

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна адкрылася выстава “Зімовая казка”.

У выставе прынялі ўдзел 100 навучэнцаў і педагогаў цэнтра творчасці, а таксама навучэнцы ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна Гродна. Больш за 150 прадстаўленых работ — гэта не проста творы мастацтва, а прыгажосць навакольнага свету, якая адлюстравалася ў душы кожнага дзіцяці. На адкрыцці выставы 14 навучэнцаў і 4 педагогі былі ўзнагароджаны граматамі ЦТДіМ “Спектр” за творчыя дасягненні і актыўны ўдзел у выставе.

На свяце гасцей сустрэлі вясёлыя Машачка і Зімачка-Зіма, якія стварылі атмасферу свята і весялосці на цэлы дзень. А таленавітыя навучэнцы вакальных аб’яднанняў па інтарэсах “Візаві” і Comanelli падарылі музычныя падарункі і добры настрой.

У цэнтры “Спектр” Гродна ў аб’яднаннях па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва займаецца амаль тысяча навучэнцаў. Суправаджаюць іх на творчым шляху 26 педагогаў дадатковай адукацыі, якія робяць усё магчымае, каб раскрыць таленты сваіх выхаванцаў. Чатыры разы на год свае творчыя дасягненні навучэнцы дэманструюць на выставах.

Выстава “Зімовая казка” будзе працаваць да 20 лютага 2018 года, і наведаць яе могуць усе жадаючыя!

Алена КОХАНАВА,
загадчык аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва
ЦТДіМ “Спектр” Гродна.