Жывуць традыцыі школы

- 11:52Нам пішуць

Стала добрай традыцыяй віншаваць напярэдадні свята Вялікай Перамогі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

І гэтыя перадсвяточныя дні таксама не сталі выключэннем. З пачуццём павагі вучні Ладзеніцкага дзіцячага сада — базавай школы з канцэртам наведалі ветэранаў Івана Уладзіміравіча Маляўку, Міхаіла Канстанцінавіча Стэльмаха, Івана Сцяпанавіча Нямеру. Доўгіх вам гадоў жыцця і моцнага здароўя! Дзякуй вам за Перамогу!

Ганна МЯНЧЫЦКАЯ,
дырэктар Ладзеніцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.