У яслях-садзе № 10 Смаргоні не маглі пакінуць па-за ўвагай выдатнае зімовае свята — Сусветны дзень снегу. У госці да дзяцей прыйшоў Снегавік. Вясёлыя эстафеты “Правядзі шайбу”, “Гонкі на лыжах”, “Перанясі сняжок”, “Патрап у цэль снежкай”, “Пракаціся на санках” выклікалі ў дзяцей масу станоўчых эмоцый, далі магчымасць парадавацца снегу, атрымаць асалоду, а таксама павысіць цікавасць да зімовых відаў спорту.
Дзеці шмат смяяліся і весяліліся. Зімовае свята атрымалася на славу!
Караліна БІСЛЮК,
выхавальніца ясляў-сада № 10 Смаргоні.