Зямля бацькоў

- 11:52Нам пішуць

12 красавіка ў Пінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. Па выніках канферэнцыі абсалютнымі пераможцамі сталі навучэнец групы 2А Міхаіл Наскевіч і яго навуковы кіраўнік В.М.Лемяшэўскі з работай “Зямля бацькоў ад станаўлення да сучаснасці”.

Людзі нашай малой радзімы Піншчыны вызначыліся подзвігамі, пачынаючы з Грунвальдскай бітвы, а таксама ў больш блізкія часы ваеннага ліхалецця Вялікай Айчыннай вайны: поўны кавалер ордэна Славы Леў Сяргеевіч Хадановіч, Героі Савецкага Саюза Міхаіл Давыдавіч Шыла і Пётр Юльянавіч Корбут, удзельнік штурму Берліна і парадаў Перамогі ў 1945 і 2010 гадах Пётр Якімавіч Журкоў. Многія жыхары Пінска былі прызваны ў Чырвоную Армію ў час вызвалення Піншчыны, а затым бралі ўдзел у баях па вызваленні краін Еўропы ад нацысцкай навалы.

Шчодра надзелена Піншчына і людзьмі, якія сваёй працавітасцю, талентам і вялікай талерантнасцю зрабілі яе квітнеючай: двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Уладзімір Антонавіч Ралько, Героі Сацыялістычнай Працы Васіль Майсеевіч Гарошка, Любоў Іванаўна Канановіч, Міхаіл Давыдавіч Машкоўскі, Віктар Паўлавіч Шапавал. Гэтая слава заслужаная, бо зоркі герояў дарма не даюцца. За плячыма кожнага ўладальніка гэтай высокай узнагароды насычаная працоўная біяграфія.

Беражлівыя адносіны да сваёй спадчыны характэрны для ўсіх нацый і народаў. Гэта з’яўляецца паказчыкам цывілізаванасці, абсалютна неабходнай умовай паспяховага развіцця.

Васіль ЛЕМЯШЭЎСКІ,
выкладчык гісторыі Пінскага дзяржаўнага ПТК машынабудавання.