- 13:56Інфармацыйная гадзіна

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 30 жыхарак Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы прамысловых прадпрыемстваў, аграпрамысловага комплексу, устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, хатнія гаспадыні.

У іх ліку — прадавец драгічынскага прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Марыка” Ніна Асіпук, загадчыца аддзялення прафілактыкі Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Грышкевіч, палявод СВК імя Дзеншчыкова Гродзенскага раёна Алена Лапіна, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна Таццяна Рапецкая і інш.