У рамках работы пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” сярэдняй школы № 180 Мінска дзейнічае валанцёрскі атрад па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод моладзі. Асноўнай мэтай атрада з’яўляецца ранняя прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, а таксама інфармацыйна-прапагандысцкая дзейнасць.
Каардынуючае звяно у дзейнасці валанцёрскага атрада —маладзёжны штаб прафілактычнай работы. Начальнікам штаба з’яўляецца сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Яўген Жукоўскі. Дзейнасць маладзёжнага штаба стала злучальным кампанентам у тандэме “адміністрацыя — вучнёўскае самакіраванне”.
У сістэме праграмы “роўны навучае роўнага” і арганізацыі дзейнасці аб’яднання па інтарэсах “Юны сябар міліцыі” валанцёрскі атрад па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжым асяроддзі праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, як у старшай так і ў пачатковай школе.
Сэнс сваёй дзейнасці атрад бачыць у ажыццяўленні наступных кірункаў прафілактычнай работы:
папярэджанні п’янства, распівання алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва, спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў;
прапагандазе даровага ладу жыцця;
раннім выяўленні навучэнцаў, схільных да здзяйснення проціпраўных дзеянняў.
Пры выбары лідара валанцёрскага атрада неабходна кіравацца прынцыпам кіраўнічай ідэі, сутнасць якой складаецца ў пошуку асобы, якая ўмее ставіць перад сабой пэўныя мэты і дасягаць іх. Такім лідарам стаў навучэнец 11 класа Яўген Жукоўскі — начальнік штаба прафілактычнай работы, пераможца рэспубліканскай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. (Дыплом 1 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь).
За 3 гады дзейнасці валанцёрскага атрада ў школе была праведзена вялікая колькасць выхаваўча-прафілактычных мерапрыемстваў, на базе школьнага музея “Чароўны куфэрак” арганізаваны тэатр “Батлейка”, на базе кабінета грамадскіх арганізацый — дыскусійны клуб “Дыялог”, прайшло мноства спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых, прававых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень тыдня. Традыцыйнымі мерапрыемствамі сталі: пейнтбол, лазертаг, боўлінг, картынг і інш.
З лідарам валанцёрскага атрада праводзяцца навучалыя заняткі “Падрыхтоўка валанцёраў да рэалізацыі падыходу “роўны навучае роўнага”. Такія заняткі з’яўляюцца эфектыўным спосабам перадачы станоўчага вопыту ўдзельнікам адукацыйнага пацэсу.
За час работы валанцёрскага атрада ў школе праявілася прыкметная тэндэнцыя да зніжэння колькасці злачынстваў і правапарушэнняў.
Дзякуючы дзейнасці валанцёраў, у 1-ай чвэрці 2016/2017 навучальнага года ў школе атрымалася арганізаваць брыгаду другаснай занятасці непаўналетніх, матываваць іх да карыснай працы, а самае галоўнае, забяспечыць іх занятасць у вольны час, што з’яўляецца адным з ключавых фактараў пры арганізацыі выхаваўча-прафілактычнай работы ва ўстанове адукацыі.
У летні перыяд 2016-га года функцыянаваў палатачны лагер на базе турыстычнай стаянкі “Качэргі” Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, які ахапіў прафілактычнай работай 40 непаўналетніх. У лагеры навучэнцы набылі турыстычныя навыкі і атрымалі якаснае аздараўленне.
У далейшых планах валанцёрскага атрада — арганізацыя супрацоўніцтва з інспекцыяй па справах непаўналетніх. Гэта будзе добрым этапам у арганізацыі прафілактычнай работы на ўзроўні органаў унутраных спраў, што таксама паспрыяе прафесійнай арыентацыі падлеткаў.
Арганізацыя прафілактычнай дзейнасці праз валанцёрскі рух — гэта эфектыўны спосаб увасаблення на практыцы бесперапыннага працэсу выхавання.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №180 Мінска
Аляксандр Асіповіч.
Сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” сярэдняй школы №180 Мінска
Яўген Жукоўскі.