Абласны семінар-практыкум “Аналіз урока як сродак павышэння якасці адукацыі” для намеснікаў дырэктараў па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі адбыўся ў Іўеўскім яслях-садзе — пачатковай школе.
Адкрыла семінар і вызначыла праблемнае поле метадыст аддзела маніторынгу і кіравання якасцю адукацыі інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Г.М.Карповіч. Ганна Мар’янаўна азнаёміла з тэхналогіяй наведвання навучальных заняткаў, звярнула ўвагу на значэнне аналізу ўрока ў павышэнні якасці адукацыі.
Начальнік аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама Алена Мікалаеўна Хамко пазнаёміла з адукацыйнай прасторай Іўеўскага раёна, перспектывамі.
Вопыт работы па тэме “Кантроль як кампанент кіраўніцкай дзейнасці: ад аналізу ўрока да прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў” прадставіў дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу Іўеўскі яслі-сад — пачатковая школа Аляксандр Аляксандравіч Раманюк.
Удзельнікі семінара наведалі адкрытыя ўрокі настаўнікаў пачатковых класаў Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы — урок матэматыкі ў 2 класе Алены Віктараўны Арловай і ўрок рускай мовы ў 3 класе Ганны Тадэвушаўны Захар.
Практычныя заняткі “Аналіз урока”, якія правяла кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы Жанна Станіславаўна Чарнель, былі накіраваны на ўдасканаленне прафесійных уменняў аналізу і самааналізу ўрока і дэманстрацыю розных пазіцый пры ўспрыманні новых форм і метадаў навучання.
З магчымасцямі выкарыстання Google-сэрвісаў у правядзенні аналізу ўрока ўдзельнікі семінара пазнаёміліся ў ходзе майстар-класа намесніка дырэктара Геранёнскай сярэдняй школы Таццяны Віктараўны Барабан і намесніка дырэктара вучэбна-педагагічнага комплексу Бакштаўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа Марыны Іванаўны Гарадовіч.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся са славутасцямі г. Іўя. Аглядную экскурсію правёў настаўнік гісторыі вучэбна-педагагічнага комплексу Лелюкінскі дзіцячы сад — сярэдняя школа Андрэй Віктаравіч Ваўчок.
Аксана ЛЯЖНЕВІЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы.