Установы адукацыі Светлагорскага раёна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім марафоне #спасибомедикам, які арганізаваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і РУП “Белпошта”.
Кожны навучэнец, рыхтуючы паштоўку для медыцынскіх работнікаў, імкнуўся ўкласці ў яе часцінку сваёй душы і выказаць шчырыя словы падзякі. Дзякуй за тое, што днём і ўначы, без выхадных і адпачынку медыцынскія работнікі прыходзяць на дапамогу і нясуць цяжар велізарнай адказнасці за кожнага чалавека. Як расказаў куратар Светлагорскага раённага савета старшакласнікаў педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” Георгій Неўдах, выхаванцы Светлагорскага раённага савета старшакласнікаў не толькі адправілі паштоўкі для медыкаў, але і вырашылі, што могуць зрабіць відэаролік са словамі падзякі. Яго можна паглядзець па QR-кодзе.
— Падчас работы з дзецьмі адчувалася іх стараннасць, жаданне дапамагчы ў гэтай складанай сітуацыі. Таму з упэўненасцю магу сказаць, што падрастаючаму пакаленню не абыякавая будучыня нашай краіны.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.








