Адна каманда — тры перамогі

- 9:40Навіны рэгіёнаў

У рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства спецыялістаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі “Камандная работа”, які прайшоў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, педагогі Гомельскай вобласці перамаглі ў трох намінацыях.

У фінальнай конкурснай праграме ўсе каманды прадэманстравалі свае творчыя візітоўкі, а кіраўнікі — прамоўніцкае майстэрства і ўменне вырашаць няпростыя педагагічныя сітуацыі.

Лепшай педагагічнай камандай прызнаны аздараўленчы лагер дзённага знаходжання ваенна-патрыятычнай скіраванасці “Курсант-ТЫ” сярэдняй школы № 10 Рэчыцы. Дарэчы, намеснік дырэктара гэтай установы адукацыі Светаміра Ільёва заняла 3-е месца ў намінацыі “Лепшы педагог выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі”. Больш за тое, менавіта гамяльчане заваявалі “Прыз сімпатый гледачоў” па выніках інтэрнэт-галасавання. Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі, сувенірамі “Крыштальны зубр”.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.