Адзіная платформа маладзёжнай палітыкі

- 10:40Адукацыйная прастора

У Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі праведзена нарада па тэме “Актуальныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2021/2022 навучальным годзе” для педагагічных работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У нарадзе прынялі ўдзел Т.А.Сіманоўская, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі — начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі, А.С.Папова, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце РІПА, доктар псіхалагічных навук, прафесар, В.А.Салаўёва, намеснік начальніка цэнтра навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы ва ўстановах ПТА і ССА РІПА, і іншыя супрацоўнікі інстытута. У нарадзе на 90 пляцоўках усіх рэгіёнаў краіны ў дыстанцыйным рэжыме ўдзельнічалі каля 500 педагагічных работнікаў, у ліку якіх былі спецыялісты абласных вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі, інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце, педагогі-псіхолагі, сацыяльныя педагогі.

Асноўная частка сустрэчы педагогаў была прысвечана абмеркаванню актуальных напрамкаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах прафесійнай адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе, якія былі прадстаўлены Міністэрствам адукацыі. Сёння ў нашай краіне паспяхова рэалізуецца комплекс дзяржаўных мер, якія накіраваны на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы выхавання і маюць у сваёй аснове адпаведную нарматыўную прававую базу. Распачата рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на наступныя 5 гадоў, а таксама праграм бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, якія ў далейшым стануць фундаментам для распрацоўкі комплексных праграм выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на наступныя гады на рэгіянальным узроўні з улікам культурна-гістарычных, сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных і іншых асаблівасцей кожнага рэгіёна нашай краіны. У хо­дзе нарады былі разгледжаны прыярытэты выхаваўчай работы, якія павінны быць рэалізаваны ў найбліжэйшы час. У прыватнасці, мерапрыемствы, якія сёння праводзяцца ва ўстановах прафесійнай адукацыі пад знакам Года народнага адзінства, дазваляюць узмацніць патрыятычную накіраванасц­ь выхаваўчай работы з навучэнскай моладдзю. Але, як было заўважана, трэба больш актыўна выкарыстоўваць краязнаўства і азнаямленне са знакавымі месцамі роднага краю, пашырац­ь навукова-даследчую работу па вывучэнні гістарычных помнікаў, у­дзельнічаць ва Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Мар­шрутамі адзінства”, а таксама ў рэспубліканскай акцыі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў “Год народнага адзінства — год добрых спраў”, прысвечаных Году народнага адзінства. Таксама пад эгідай народнага адзінства праводзіцца першы ўрок па тэме “У адзінстве беларускага народа — аснова незалежнай краіны”. Акрамя гэтага, ва ўстановах прафесійнай адукацыі будзе працягнуты інфармацыйна-адукацыйны праект “Школа актыўнага грамадзяніна”, які добра зарэкамендаваў сябе ў папярэдні час і з цікавасцю ўспрымаецца навучэнцамі. У новым навучальным годзе будзе працягнуты і рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон “Глядзі і памятай”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У рамках кінамарафону ва ўстановах прафесійнай адукацыі неабходна арганізаваць кінапрагляды і абмеркаванне мастацкіх кінафільмаў, прысвечаных подзвігу нашага народа ў часы вайны. Арганізацыя экскурсійнай работы сёння стаіць у прыярытэце і з’яўляецца важным напрамкам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў гордасці за Айчыну, пачуцця любові да роднага краю. З улікам гэтага ў новым навучальным годзе павінна быць пашырана работа па арганізацыі патрыятычных экскурсій па Беларусі, наведванні музеяў, мемарыяльных комплексаў з далучэннем усё большай колькасці навучэнскай моладзі.

Неабходна больш дакладна фарміраваць і інфармацыйную прастору. Гэты працэс патрабуе прынцыпова новых падыходаў у інфармацыйнай рабоце з моладдзю, заснаваных на яе актыўнасці ў вылучэнні неабходнай інфармацыі, развіцці самастойнага крытычнага і творчага мыслення, фарміраванні светапогляду і каштоўнасных арыентацый асобы. Важным складнікам ідэа­лагічнай і выхаваўчай работы з’яўляецца яе інфармацыйнае забеспячэнне, якое ўключае наглядную агітацыю. У новым навучальным годзе трэба ўдзяляць значную ўвагу зместаваму напаўненню сайтаў па тэме “Ідэалагічная і выхаваўчая работа”, рэгулярна анансаваць выхаваўчыя мера­прыемствы і забяспечваць зваротную сувязь. Актуальным з’яўляецца фарміраванне ў навучэнцаў інфармацыйнай культуры, пры гэтым малады чалавек павінен быць яе галоўным суб’ектам. Такая пазіцыя павінна стаць ключавой у працэсе фарміравання інфармацыйнай прасторы ва ўстанове прафесійнай адукацыі, што і абумоўлівае актыўнае далучэнне навучэнцаў да працэсу падрыхтоўкі і правядзення інфармацыйнай работы. Важным напрамкам з’яўляецца развіццё сацыяльнай актыўнасці моладзі, грамадзянскай самасвядомасці праз удзел у дзейнасці маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Сёння ў моладзі даволі шырокі выбар сфер дзейнасці — гэта навучэнскае самакіраванне, у­дзел у грамадскіх аб’яднаннях, валанцёрскай дзейнасці, розных формах адпачынкавай і другаснай занятасці, работа ў будаўнічых атрадах. З года ў год павялічваецца колькасц­ь навучэнцаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, што спрыя­е мінімізацыі рызык росту негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі, стварэнню ўмоў для фарміравання ў падлеткаў грама­дзянскай актыўнасці, самастойнасці і адказнасці за развіццё грамадства. Пры рэалізацыі работы па прафілактыцы су­працьпраўных паводзін навучэнцаў варта больш увагі ў­дзяляць рабоце з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, павышэнню іх агульнай педагагічнай і прававой культуры, узмацненню кантролю за паводзінамі падлеткаў, забеспячэнню з боку бацькоў змястоўнай адпачынкавай дзейнасці. Для гэтага неабходна арганізоўваць бацькоўскія сходы, заняткі ў бацькоўскіх універсітэтах, у тым ліку і ў дыстанцыйным рэжыме.

У новым навучальным годзе ва ўстановах прафесійнай адукацыі трэба працягвац­ь сістэматычную мэтанакіраваную работу па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Прапаганда ЗЛЖ павінна ажыццяўляцца выкладчыкамі як у рамках выкладаемых дысцыплін, так і падчас пазаўрочных заняткаў. Неабходна надалей праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак, фарміраванне антынаркатычнага бар’ера для мола­дзі, актыўна прыцягваць да гэтай работы баць­коў і праводзіць тэматычныя бацькоўскія сходы па пытаннях захавання і ўмацавання здароўя падлеткаў з запрашэннем спецыялістаў-псіхолагаў, урачоў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, кіраўнікоў спартыўных клубаў, супрацоўнікаў цэнтраў творчасці, здароўя, грамадскіх арганізацый. Пры правядзенні мерапрыемстваў па фарміраванні здаровага ладу жыцця неабходна выкарыстоўваць ужо напрацаваны вопыт: метадычны матэрыял, наглядныя дапаможнікі, відэаролікі і інш. На сайтах устаноў прафесійнай адукацыі павінны пастаянна дзейнічаць тэматычныя рубрыкі прафілактычнай накіраванасці: “Пытанне да педагога-псіхолага”, “Гутарка з псіхолагам”, павінны ўказвацца тэлефоны даверу Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, увогуле варта прапагандаваць работу “Тэлефона даверу” і “Пошты даверу”. Сістэма прафесійнай адукацыі павінна стаяць на абароне правоў і законных інтарэсаў падлеткаў, якія пражываюць у неспрыяльнай абстаноўцы, забяспечваць сацыяльную абарону дзяцей-сірот. Для паспяховай сацыялізацыі і далейшай інтэграцыі ў грамадства неабходна максімальна арыентаваць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на развіццё рэалістычных жыццёвых планаў. Акрамя таго, неабходна больш актыўна далучаць падлеткаў да ўдзелу ў гурт­ках, секцыях, грамадскіх мерапрыемствах, валанцёрскім руху, маладзёжных арганізацыях з выкарыстаннем інтэрактыўных форм работы. Акрамя таго, дзейнасць па прыцягненні да сацыяльнага асяроддзя навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб з інваліднасцю, па стварэнні для іх камфортных умоў для навучання з’яўляецца адным з важных складнікаў прафесійнай адукацыі.

Адзін з напрамкаў выхавання мола­дзі — духоўна-маральнае выхаванне, якое ўключае ў тым ліку правядзенне навуковых даследаванняў па рэлігійна-філасофскай, псіхолага-педагагічнай, царкоўна-гістарычнай і культуралагічнай тэматыцы, а таксама валанцёрская дзейнасць. У рамках эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці па гэтай тэме рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання духоўна-маральных каштоўнасцей у навучэнскім асяроддзі ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі” ў пяці ўстановах, а таксама пачынаецца новы эксперыментальны праект у Мінскім дзяржаўным каледжы элек­тронікі па тэме “Распрацоўка і апрабацыя ма­дэлі ўстановы прафесійнай адукацыі як цэнтра духоўна-маральнай і інклюзіўнай культуры ва ў­дзельнікаў адукацыйнага працэсу”.

Па-ранейшаму актуальна правядзенне прафарыентацыйнай работы, у якой сёння актыўна прымяняюцца дыстанцыйныя формы. У сувязі з гэтым сайт установы прафесійнай адукацыі павінен стаць ключавым інструментам вырашэння прафарыентацыйных задач. На пляцоўках сайтаў неабходна размяшчаць якасны прафарыентацыйны кантэнт: дзейнасць віртуальных кабінетаў прафарыентацыі, віртуальныя экскурсіі па ўстановах прафесійнай адукацыі, базавых прадпрыемствах і прадпрыемствах — заказчыках кадраў. У мэтах павышэння якасці прафарыентацыйнай работы рэкамендуецца выкарыстоўваць новыя фарматы — інтэр­актыўныя пляцоўкі, прафарыентацыйныя майстэрні, майстар-класы, прафесійныя пробы, прафарыентацыйныя гульні, квесты, флэш-мобы, удзяляць больш увагі арганізацыі якаснай інфармацыйнай прасторы праф­арыентацыйнай работы, актывізаваць яе на сайтах, у сацыяльных сетках, выкарыстоўвац­ь вопыт работы прэс-цэнтраў у прафарыентацыйнай дзейнасці, пашырыць фармат выязных прафарыентацыйных агітбрыгад на пляцоўках школ, практыкаваць іх удзел у бацькоўскіх сходах, класных гадзінах, іншых мерапрыемствах школьнага жыцця, актывізаваць узаемадзеянне са СМІ.

У дзейнасці ўстаноў прафесійнай адукацыі ў далейшым найбольш актуальным павінна стаць пашырэнне маладзёжных ініцыятыў з прыцягненнем да прафілактычнай і здароўезберагальнай дзейнасці актывістаў БРСМ, навучэнскага самакіравання, прафсаюза навучэнцаў, валанцёрскіх атрадаў. Неабходна ўдасканальваць работу па стварэнні інфармацыйнай прасторы па выхаванні і фарміравац­ь інфармацыйную культуру навучэнцаў. Трэба наладзіць больш эфектыўную работу навучэнскага самакіравання за кошт пашырэння функцый органаў самакіравання, прадастаўлення права прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў маладзёжным лідарам, уключэння іх у праектную дзейнасць. Павінна стац­ь сістэмай правядзенне мерапрыемстваў сярод навучэнцаў 1—2 курсаў па папярэджванні выпадкаў супрацьпраўных паводзін, фарміраванні каштоўнасных адносін да свайго здароўя і жыцця ва ўзаемадзеянні з педагогамі і іншымі зацікаўленымі, аказвац­ь своечасовую, эфектыўную індывідуальна-арыентаваную сацыяльна-педагагічную падтрымку і псіхалагічную дапамогу навучэнцам, якія маюць цяжкасці ў сацыялізацыі і канфліктныя ўзаема­адносіны, аказваць ім своечасовую псіхалагічную дапамогу. Разам з тым неабходна сканцэнтраваць увагу на павышэнні якасці і эфектыўнасці дзейнасці педагогаў-псіхолагаў і сацыяльных педагогаў, забяспечыц­ь своечасовае павышэнне іх кваліфікацыі з улікам спецыфікі дзейнасці ў сістэме прафесійнай адукацыі, арганізаваць іх работу сярод навучэнцаў у вольны ад вучобы час, у тым ліку ў інтэрнаце, а таксама ў шосты вучэбны дзень.

Т.А.Сіманоўская адзначыла, што для ўдасканалення выхаваўчай работы сярод навучэнскай моладзі дзейнічае шэраг дзяржаўных і галіновых праграм. Распрацавана “Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года”, дзе прадстаўлены прыярытэтныя напрамкі работы з моладдзю, мэты і задачы, а таксама механізм, формы і метады іх рэалізацыі. Стратэгія прадугледжвае ў­дзел у гэтай рабоце рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых органаў улады, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў, арганізацый, у тым ліку і прыватнай уласнасці. Вядзецца распрацоўка праекта “Аб унясенні змяненняў у Закон “Аб дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы”. З прыняццем гэтага закона­праекта з’явіцца яшчэ адзін напрамак — падтрымка мала­дзёжных ініцыятыў. Ён будзе ў адным шэрагу з такімі напрамкамі, як патрыятычнае выхаванне, працаўладкаванне моладзі, фарміраванне здаровага ладу жыцця. У стратэгіі развіцця дзейнасці БРСМ пастаўлены задачы перафарматавання, пераходу да інтэрактыўных форм узаема­дзеяння. Будзе ажыццяўляцца падтрымка маладых спецыялістаў ва ўстановах адукацыі, у першую чаргу, праз сістэму настаўніцтва. Больш вопытныя педагогі выступяць для іх у ролі настаўнікаў пры арганізацыі вучэбнага працэсу, ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю. Неабходна і надалей удасканальваць работу з бацькоўскай грамадскасцю, больш актыўна прыцягваць бацькоў да ў­дзелу ў мерапрыемствах, якія праводзяц­ь навучальныя ўстановы, пашырыць тэматыку такіх сустрэч, больш эфектыўна уключац­ь баць­коў у выхаваўчы працэс. Важна актуалізаваць работу інтэрактыўнай платформы “Патриот.by”, якая знаходзіцца ў адкрытым доступе. Акрамя таго, цяпер у тэставым рэжыме запушчана адзіная платформа маладзёжнай палітыкі. Да яе дзейнасці будуц­ь далучаны дзяржаўныя органы кіравання, урад, аблвыканкамы. Гэтая платформа павінна стаць інфармацыйнай крыніцай для моладзі.

На нарадзе быў прадстаўлены шырокі пералік зборнікаў і метадычных дапаможнікаў па ідэалагічнай, выхаваўчай і прафілактычнай рабоце з навучэнскай моладдзю. Аб метадычным суправаджэнні выхаваўчай работы ў новым навучальным годзе ва ўстановах прафесійнай адукацыі расказала В.А.Салаўёва. Т.А.Карпуць, метадыст аддзела зместу і форм выхаваўчай работы цэнтра навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы ва ўстановах ПТА і ССА Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, паведаміла, як укараняецца сертыфікат дасягненняў выпускніка ўстаноў прафесійнай адукацыі.

Ала КЛЮЙКО.