Аляксандра Герасіменя ўстанавіла рэкорд універсіяды!

- 15:30Актуально
11 ліпеня адразу два залатыя медалі трапілі ў скарбонку беларускай зборнай на ўніверсіядзе ў Казані. У цэнтры ўвагі — плаванне. Аляксандра Герасіменя — сярэбраная прызёрка лонданскай алімпіяды па плаванні, зноў паказала бліскучы рэзультат. Яна заявіла, што мае намер завяршыць сезон трыумфальным выступленнем на студэнцкіх гульнях.
У чацвер студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Аляксандра Герасіменя выйграла “золата” ў заплыве на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем, прыкладна за гадзіну да гэтага прайшоўшы ў фінал спаборніцтваў на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.

“Так, дыстанцыя 50 метраў батэрфляем не з’яўляецца кароннай для мяне, — адзначыла спартсменка, падкрэсліўшы пры гэтым, што часта выступае на ёй у нацыянальным першынстве, дзе паказвае выдатны рэзультат.
У Казані Аляксандра не проста прадэманстравала высокае майстэрства, але і палепшыла свой самы высокі і нацыянальны рэкорд і ўстанавіла рэкорд універсіяды — 25,84 секунды. На другім месцы аказалася канадка Кэтрын Савад з часам 26,05 секунды, на трэцім — адразу дзве італьянскія спартсменкі Алена Гема і Сільвія дзі П’етра, якія прадэманстравалі аднолькавы час 26,28 секунды.
“На чэмпіянат свету я не еду, таму ўніверсіяда — мой асноўны старт. Дарэчы, гэта мае апошнія студэнцкія гульні і, спадзяюся, яны будуць трыумфальнымі, — заявіла беларуская “залатая рыбка”.
Падчас сустрэчы з журналістамі пасля свайго выступлення Аляксандра растлумачыла, што лічыць немэтазгодным выступленне на чэмпіянаце свету, паколькі ў гэтым годзе зрабіла акцэнт на вучобу. Яна некаторы час не плавала, а таму хоць і адабралася па нацыянальных нарматывах, не ўпэўнена, што прадэманструе свой максімум. Пасля ўніверсіяды Саша едзе ў Оксфард, дзе будзе займацца вывучэннем англійскай мовы.
Яшчэ адзін залаты медаль на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем заваяваў наш плывец студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Яўген Цуркін. Прадэманстраваўшы сінхронны фініш разам з украінскім плыўцом Андрэем Говаравым, абодва спартсмены аказаліся на першым месцы з рэзультатам 23,28 секунды. Цікава, што ў паўфінале Жэня быў толькі другім, Говараў апярэджваў яго на 0,22 секунды. У рашаючым заплыве Цуркін змог сабрацца і паказаць, чаго каштуе яго імкненне да мэты.

Наталля АЛЁХІНА.
Фота Яўгена ЧАРНУШЭВІЧА.