79,5 працэнта жыхароў Беларусі сёння давяраюць Прэзідэнту Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя сацыялагічнага апытання, праведзенага ў апошняй дэкадзе верасня інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ), паведамляе БелТА.
У ІАЦ адзначылі, што 45,3 працэнта поўнасцю давяраюць кіраўніку дзяржавы, 34,2 працэнта заявілі, што хутчэй давяраюць.
Таксама, паводле даных сацыялагічных апытанняў, грамадзяне Беларусі адзначылі, што ў ходзе агітацыі ў рамках выбарчай прэзідэнцкай кампаніі найбольшую цікавасць у іх выклікалі выступленні кандыдатаў на тэлебачанні, радыё і ў прэсе (42,7 працэнта), тэледэбаты кандыдатаў (35,6 працэнта), сустрэчы кандыдатаў з насельніцтвам па месцы жыхарства (26,1 працэнта), сустрэчы з працоўнымі калектывамі (19,9 працэнта). Размяшчэнне інфармацыі ў інтэрнэце, рассылкі і сацыяльных сетках выклікалі цікавасць толькі ў 11,2 працэнта выбаршчыкаў. І амаль 15 працэнтаў выказаліся, што ім былі цікавыя лістоўкі, плакаты і іншыя агітацыйныя матэрыялы.
Даныя сацыялагічнага апытання, праведзенага інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ), сведчаць — 68,6 працэнта выбаршчыкаў лічаць, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будуць прызнаны міжнароднымі наглядальнікамі ад АБСЕ.
Пры гэтым 39,9 працэнта апытаных упэўнены ў тым, што вынікі будуць прызнаны, і 28,7 працэнта лічаць, што наглядальнікі АБСЕ хутчэй прызнаюць, чым не, вынікі выбараў Прэзідэнта.
Сацыёлагі звярнулі ўвагу на высокі працэнт тых, хто не змог адказаць (19 працэнтаў). Такім чынам, толькі крыху больш за 12 працэнтаў беларускіх выбаршчыкаў лічаць, што міжнародныя наглядальнікі ад АБСЕ не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
Адказваючы на пытанне, чаму вынікі выбараў будуць прызнаны наглядальнікамі ад АБСЕ, 68 працэнтаў адказалі “таму што гэта выбар народа”.