Азёрскія сустрэчы

- 12:37Нашы дзеці

Мы ўсе вельмі любім навагоднія святы, якія дораць кожнаму з нас радасць, добры настрой, суправаджаюцца асаблівай атмасферай. Вось і падыходзіць да заканчэння самая добрая і цёплая навагодняя рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на працягу амаль месяца наведвалі дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, віншавалі дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручалі падарункі, аказвалі дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем.

Першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук пабываў на навагоднім свяце ў выхаванцаў Азёрскай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.

Іван Алейзавіч у нас не ўпершыню — у нашай установе ён часты госць. На гэты раз віцэ-губернатар перадаў школе-інтэрнату камплект сучаснай камп’ютарнай тэхнікі. Акрамя таго, на рахунак установы пералічаны сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Іван Жук падкрэсліў, што наведванне прадстаўнікамі ўлады і грамадскіх аб’яднанняў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў у рамках акцыі “Нашы дзеці” дае магчымасць не толькі парадаваць дзетак, але і даведацца аб праблемах гэтых устаноў. Намеснік старшыні пажадаў дзецям і педагогам цудаў на Новы год, здзяйснення ўсіх жаданняў і, канечне, здароўя.

У нашай школе вучацца дзеці з хваробамі касцёва-мышачнага апарату, у прыватнасці са скаліёзам першай — чацвёртай ступені. Навучанне вядзецца па праграме агульнаадукацыйных школ, аднак на занятках выхаванцы размяшчаюцца на спецыяльных кушэтках. У астатнім гэта завычайныя дзеці, якія любяць свята, цуды і падарункі. Усё гэта прысутнічала на навагоднім ранішніку, падчас якога дзеці ажыццявілі чароўнае падарожжа па свеце ў пошуках свайго Дзеда Мароза і Снягуркі.

Наталля ПІЦКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Азёрскай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.