Беларусь стала лічбавым мостам паміж краінамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Азіяцка–Ціхаакіянскага рэгіёна

- 14:58Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях “ТІБО-2019”, які 8 красавіка адкрыўся ў сталіцы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“Дзякуючы гэтым штогадовым сустрэчам, Мінск стаў адной з самых значных пляцовак ва Усходняй Еўропе для прэзентацыі найноўшых дасягненняў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, — гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзясяткі кампаній з розных краін менавіта тут прадстаўляюць прагрэсіўныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, інтэрнэту, воблачных тэхналогій, дадатковай рэальнасці, мабільнай сувязі.

“Беларусь зрабіла стаўку на лічбавізацыю сваёй эканомікі, што дало ёй магчымасць стац­ь лічбавым мостам паміж краінамі ЕС, Еўразій­скага эканамічнага саюза і Азіяцка-Ціхаакіян­скага рэгіёна. Айчынны Парк высокіх тэхналогій пастаянна прырастае новымі рэзідэнтамі, а моладзь усё часцей звязвае сваю будучыню ІТ-сферай”, — звярнуў увагу прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што абмен перадавым вопытам на форуме “ТІБО-2019” будзе садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій у Беларусі і за яе межамі.