Беларускі саюз жанчын накіруе сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ў ходзе прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні праўлення БСЖ.
Як адзначыла старшыня Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова, жаночая арганізацыя, у складзе якой 170 тысяч чалавек, павінна заняць актыўную пазіцыю ў час выбараў. “Мы як жаночая арганізацыя, а таксама прадстаўнікі розных структур на сваіх рабочых месцах павінны прадэманстраваць сваю добрую волю”, — сказала яна.
Прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын на выбарах кіраўніка дзяржавы выступяць і як наглядальнікі, прымуць актыўны ўдзел у зборы подпісаў за кандыдата. Арганізацыя вырашыла падтрымаць дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
У шэрагу рэгіянальных арганізацый Беларускага саюза жанчын прайшло абмеркаванне запланаванага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. У прыватнасці, арганізацыя Беларускага саюза жанчын Гродзенскай вобласці мае намер вылучыць не менш за аднаго прадстаўніка на кожны выбарчы ўчастак, а таксама праводзіць пікеты ў падтрымку свайго кандыдата.