Частымі гасцямі ў Сялецкай школе з’яўляюцца прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны праводзяць гутаркі, акцыі, конкурсы, дэманструюць фільмы, арганізоўваюць сумесныя рэйды. Наші вучні штогод удзельнічаюць у раённых акцыях “Моладзь за бяспеку”, “У цэнтры ўвагі — дзеці!”, конкурсах “Ратаўнікі вычама дзяцей”, “Бяспечнае дзяцінства”.
Неаднаразова навучэнцы станавіліся пераможцамі і прызёрамі гэтых мерапрыемстваў. Усе акцыі і конкурсы папулярызуюць дзейнасць пажарных-ратаўнікоў, папярэджваюць пажары і гібель ад іх.
У бягучым навучальным годзе ў конкурсе сачыненняў “Як не дапусціць пажару ў маім доме” прымаў удзел навучэнец 7 класа Яўген Падсуконны са сваёй працай “Вячэрнія таямніцы пажарнага апавяшчальніка”. І поспех прыйшоў да Жэні — сачыненне заняло 2 месца ў раённым конкурсе і было накіравана для ўдзелу ў абласным этапе. Там Жэня са сваёй працай стаў пераможцам у намінацыі “Прапаганда АПА”.
І вось нядаўна Яўгена запрасілі ў абласны Палац культуры, дзе супрацоўнікі МНС наладзілі сапраўднае свята для юных ратавальнікаў. Гледачы ўбачылі абласны этап турніру КВЗ “Юныя ратавальнікі жартуюць”, прысвечаны 15-годдзю ўтварэння Беларускага маладзёжнага таварыства ратавальнікаў і пажарных. Шмат жартаў і весялосці было ў зале, а скончылася свята ўзнагароджаннем прызамі і дыпломамі.
Якую прафесію абярэ Жэня, ён яшчэ не вырашыў, але адно ведае дакладна: прафесія ратавальніка — самая цікавая і мужная з усіх.
Алена КАРПІНА,
настаўніца рускай мовы Селецкага ВПК “Дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.