Бясконцая любоў і падзяка

- 10:30Нам пішуць, Рознае

Мама, мамамачка, матуля… Колькі цяпла тоіць гэта магічнае слова, якім называюць самага дарагога, блізкага чалавека. Яна дала нам жыццё і ўвесь час адорвала ласкай, клопатам і любоўю.

14 кастрычніка на базе цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Ляхавіцкага раёна было арганізавана пасяджэнне бацькоўскага клуба “Міласэрнасць”, а выхаванцы цэнтра разам з педагогамі арганізавалі і правялі святочную канцэртную праграму.


Шмат цёплых, пяшчотных слоў гучала ў адрас матуль. На працягу ўсяго свята навучэнцы і выхаванцы цэнтра дарылі не толькі добрыя словы і ўсмешкі, але і спявалі, паказвалі танцавальныя нумары.

Гэтая сустрэча даставіла радасць усім мамам, ненадоўга адарваўшы іх ад штодзённых клопатаў. Яны адчулі, як іх любяць, якая дарагая для іх увага дзяцей. Слёзы радасці дарагіх мам, невыказна бясконцая любоў і падзяка ў вачах усіх дзяцей… Гэта была сапраўдная радасць душы, бо мамы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ведаюць, які гэта бясцэнны падарунак: пачуць ад свайго дзіцяці словы ўдзячнасці і падзякі!

Дар’я ЖЭРКО,
педагог-псіхолаг цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі
Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.