Чакаем поўнай адмены санкцый

- 10:51Інфармацыйная гадзіна

Беларускі бок адкрыты для далейшага ўзаемадзеяння з АБСЕ і Саветам Еўропы па выбарчай праблематыцы. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.

“Беларускі бок адкрыты для далейшага ўзаемадзеяння з АБСЕ, Саветам Еўропы па выбарчай праблематыцы. Такое ўзаемадзеянне абмяркоўвалася ўжо на праведзенай 12 кастрычніка сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дырэктарам бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэлем Лінкам”, — сказаў Дзмітрый Мірончык.
Адказваючы на пытанне аб магчымасці зняцця антыбеларускіх санкцый, начальнік упраўлення інфармацыі адзначыў, што яны паказалі сваю неэфектыўнасць і бесперспектыўнасць. “Мы чакаем іх поўнай адмены і спадзяёмся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй”, — сказаў на заканчэнне Дзмітрый Мірончык.