Дапамагаюць камунальнікам

- 12:07Навіны рэгіёнаў

Педагогі і навучэнцы ўстаноў прафесійнай адукацыі Брэстчыны актыўна дапамагаюць камунальным службам ва ўборцы тэрыторый сацыяльных аб’ектаў ад наступстваў шчодрых снегападаў. Так, навучэнцы Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў ачысцілі ад снегу цэнтральны ўваход гарадскога анкалагічнага дыспансера, пешаходныя дарожкі, стаянку аўтамашын хуткай дапамогі, пад’язныя шляхі да корпусаў рэнтгенаўскай і тамаграфічнай дыягностыкі.

Гэтае мерапрыемства стала пачаткам абласной акцыі “Працягні руку дапамогі”, да якой далучыліся і навучэнцы іншых устаноў прафесійнай адукацыі Баранавіч і Брэста. Юнакі і дзяўчаты ачышчаюць ад снегу тэрыторыі ўстаноў аховы здароўя і дадатковай адукацыі, гісторыка-культурных аб’ектаў і інш.

Акцыя прадоўжыцца да канца зімы.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.