Дашкольнікам — пра бяспеку

- 14:56Нам пішуць

У яслях-садзе № 13 Смаргоні вядзецца сістэматычная работа па навучанні дзяцей правілам пажарнай бяспекі. Для арганізацыі работы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх ва ўстанове ёсць традыцыя ладзіць сустрэчы з работнікамі МНС. Вельмі важна развіваць уяўленні ў дзяцей дашкольнага ўзросту аб пажарнай бяспецы: правілах выкарыстання запалак, карыстання электрычнымі і газавымі бытавымі прыборамі; развіваць уменні патэлефанаваць у пажарную ахову.

У гульнявой форме ва ўстанове была праведзена міні-забаўка для дзяцей сярэдняй групы. Работнік МНС гутарыла з выхаванцамі на тэму “Дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару”. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні і паказалі добрыя веды па пажарнай бяспецы, чым вельмі парадавалі работніка і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі.

Таксама малышам прапанаваны гульні “Небяспечна/не небяспечна”, “Можна/нельга”, гульнявая сітуацыя “Выклік работнікаў пажарнай службы”. Сюрпрызам для дзяцей быў прагляд відэафільма. Выхаванцы адчувалі сябе сапраўднымі знаўцамі правіл пажарнай бяспекі.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка ясляў-сада № 13 Смаргоні.