Выдатнае здароўе, моцнае і загартаванае цела, спрыт, моцная воля, сфарміраваныя ў працэсе заняткаў фізічнай культурай і здароўем, з’яўляюцца добрай асновай для інтэлектуальнага і разумовага развіцця чалавека. Дасягнуць высокай фізічнай дасканаласці, пазбавіцца ад некаторых прыроджаных і набытых фізічных недахопаў можна толькі шляхам правільнага і сістэматычнага выкарыстання фізічных практыкаванняў.
На жаль, да гэтага часу многія бацькі не разумеюць вялізнага аздараўленчага значэння фізічнай культуры, не надаюць належнай увагі фізічнаму выхаванню сваіх дзяцей. Таму задача выкладчыка – тлумачыць станоўчае ўздзеянне фізічнай культуры на агульны стан здароўя і фізічнае развіццё дзяцей.
Як паказвае практыка, дзеці з павышаным рухальным рэжымам, якія актыўна займаюцца фізічнай культурай, лепш за сваіх аднагодкаў паспяваюць ў вучобе. Акрамя таго, у іх павышаецца ўстойлівасць да прастудных захворванняў.
У Курманаўскім ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа стала добрай традыцыяй правядзенне спартыўных мерапрыемстваў. Восьмага кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя для навучэнцаў 3-11 класаў. Спартыўнае мерапрыемства спрыяла паляпшэнню навыкаў шпаркасці, спрыту, арганізаванасці, развіццю сілы і спрыту навучэнцаў.
Аляксандр БЛАХІН,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Курманаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна.