Фінансавая азбука дашкольніка

- 16:49Нам пішуць

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна фінансавай дасведчанасці дашкольнікаў удзяляецца значная ўвага. Праведзенае мерапрыемства “Фінансавая азбука дашкольніка” дазволіла дзецям пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення грошай, з разліковымі банкнотамі і манетамі рознага наміналу, з банкаўскімі, дысконтнымі картамі, картамі пакупак.

З дапамогай гульняў выхаванцы мелі магчымасць папрактыкавацца ў пакупцы рэчаў, разлічваючыся грашыма праз касавы апарат, атрымліваючы ў банкамаце, планавалі свае расходы, даведаліся аб прызначэнні дысконтных карт розных магазінаў.

У ходзе гульні выхавальніца тлумачыла, што грошы зарабіць даволі складана, а спакус іх патраціць велімі шмат, таму пакупкі трэба планаваць.

Праз такія мерапрыемствы ў выхаванцаў фарміруецца правільнае ўяўленне аб фінансавых паняццях, і вельмі важна закласці веды, якія дапамогуць дзіцяці стаць незалежным паспяховым грамадзянінам.

Ілона ВАЛЕНЦЮКЕВІЧ,
выхавальніца Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.