Гучы, роднае слова

- 10:48Нам пішуць

Немагчыма ўявіць культурнага і высокаадукаванага чалавека, які б не мог размаўляць на мове свайго народа. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі — далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, развіваць актыўнае маўленне на роднай мове, фарміраваць да яе паважлівае стаўленне.

Над гэтым працуюць усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу ў яслях-сазе № 6 Навагрудка на працягу навучальнага года. Ва ўстанове адукацыі дзейнічае 12 груп, 5 з іх — беларускамоўныя. Але і групы з рускай мовай навучання не па-за межамі вывучэння беларускай мовы.

Для папаўнення слоўнікавага запасу выхаванцаў беларускім словам шырока выкарыстоўваюцца гульні-інсцэніроўкі. У драматызацыі беларускіх казак вылучаюцца наступныя віды тэатраў: табло, на фланэлеграфе, тэатр Бі-Ба-Бо, лялечны тэатр, тэатр жывога акцёра. У першых малодшых групах —верасовы тэатр, тэатр на фланэлеграфе.

Вялікую цікавасць у выхаванцаў старэйшых груп выклікаюць дыдактычныя гульні “Вынаходцы”, “Збяры карту Беларусі”, “Хто ты такі?”; ролевыя — “Абаронцы старажытнага горада”, “Турыстычнае агенцтва”; славесныя — “Перакладчыкі”.

Вялікую папулярнасць сярод выхаванцаў і педагогаў маюць штогадовыя ўрачыстасці на беларускай мове “Гуканне Вясны”, “Калач”, “Масленіца”, “Саракі”.

У яслях-садзе дзейнічае куток “Беларуская хатка”, які прадстаўляе предметы быту беларускай хаты, ткацкі станок, прадметы для рукадзелля, мыцця, прыгатавання ежы, якія выкарыстовалі продкі.

Традыцыйным стала правядзенне тэматычных тыдняў і дзён беларускай мовы, беларускіх народных гульняў, свята “Гучы, роднае слова!”.

У кожнай узроставай групе аформлены кніжны куток, дзе ў адпаведнасці з узростам падабраны перыядычныя выданні, кнігі, аформлены этнаграфічныя куткі і зменныя экспазіцыі з інфармацыяй пра Беларусь.

Працуем і з бацькамі выхаванцаў: у кожнай узроставай групе аформлены стэнд для бацькоў “Каб мова беларуская гучала”, дзе інфармацыя абнаўляецца штомесяц.

Такая работа дае магчымасць развіць у выхаванцаў духоўныя каштоўнасці, павагу до свайго роднага, патрыятычнасць і талерантнасць.

Ірына МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.