Junior Ignite Camp — для Магілёўшчыны

- 11:00Выхаванне

Лагер для школьнікаў, зацікаўленых у IT і тэхнічнай творчасці, у гэтым годзе збірае падлеткаў з Магілёўскай вобласці. Заяўкі прымаюцца да 17 ліпеня.

Junior Ignite Camp прой­дзе з 8 па 17 жніўня. Каля тыдня школьнікі бу­дуць працаваць у камандах над уласнымі стартапамі, каб у канцы змены прэзентаваць свае распрацоўкі патэнцыяльным інвестарам.

Як і ў мінулыя гады, навучэнцы будуць наведваць заняткі па праграмаванні і робататэхніцы, а таксама развіваць навыкі камунікацыі і кіравання праектамі. Лагер дае яшчэ і добрую магчымасць папрактыкавацца ў англій­скай мове — нават фінальныя пітчы стартапаў будуць праходзіць па-англійску. Акрамя насычанай адукацыйнай праграмы, школьнікаў чакаюць майстар-класы, экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы і віктарыны.

Стаць удзельнікам Junior Ignite Camp можа любы школьнік 12—14 гадоў з Магілёўскай вобласці. Неабходна толькі запоўніць анкету на сайце асацыяцыі “Адукацыя для будучыні” edu4future.by і расказаць пра свой вопыт знаёмства з робататэхнікай і праграмаваннем, а пасля прайсці сумоўе.

Удзел у праекце для тых, хто пройдзе адбор, цалкам бясплатны.

Падрыхтавала Мар’я ЯНКОВІЧ.