Кампанія Apple створыць у Гуйчжоу цэнтр апрацоўкі даных, пасля завяршэння праекта ён стане Кітайскім цэнтрам апрацоўкі і захоўвання карыстальніцкіх даных. Гэта першы ў Кітаі праект цэнтра даных Apple.
Адпаведнае рамачнае пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве падпісана адміністрацыяй правінцыі Гуйчжоу і кампаніяй Apple. Амерыканская карпарацыя выбрала для супрацоўніцтва кампанію Guizhou-Cloud Big Data Industry Co., Ltd., якая стане адзіным партнёрам Apple на тэрыторыі мацерыковага Кітая па кіраванні паслугамі iCloud. Бакі будуць супрацоўнічаць у будаўніцтве цэнтра даных iCloud, аб’ём інвестыцый у праект Гуйчжоу дасягне 1 млрд долараў ЗША. Эксплуатацыю будзе ажыццяўляць Guizhou-Cloud, а Apple будзе прадастаўляць тэхнічную падтрымку.
У адпаведнасці з пагадненнем, Apple зарэгіструе кампанію ў новай зоне Гуйань, разам з Guizhou-Cloud будзе будаваць цэнтр даных iCloud у гэтым раёне.
Акрамя таго, кампанія Apple таксама паведаміла, што ў цэнтры апрацоўкі даных будуць выкарыстоўвацца крыніцы аднаўляльнай энергіі, такім чынам ён стане першым у Кітаі цэнтрам апрацоўкі даных, дзе цалкам выкарыстоўваюцца ўзнаўляльныя крыніцы энергіі.