Кітай: улады заклікаюць да паскарэння развіцця сеткі 5G

- 13:07Паралелі

Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР заклікае асноўных аператараў тэлекамунікацыйных паслуг свое­часова ацаніць уплыў эпідэміі каранавіруса і паскорыць будаўніцтва сеткі 5G.

Тэлекамунікацыйныя кампа­ніі павінны аптымізаваць планы будаўніцтва сеткі 5G і ў поўнай меры выкарыстаць яе ролю ў стабілізацыі інвестыцыйнай дзейнасці і садзейнічанні развіццю адпаведнага індустрыяльнага ланцужка, гаворыцца ў заяве ведамст­ва.

Кітай пашырае выкарыстанне тэхналогіі 5G у барацьбе з эпідэміяй, шырока прымяняючы яе для аднаўлення работы розных галін з выкарыстаннем перадачы вялікіх даных, дыстанцыйнай дыягностыкі захворванняў і праверкі тэмпературы цела людзей у транспарт­ных сетках.

Паводле заявы міністэрства, прадпрыемствы павінны карыстацца магчымасцямі для развіцця дзейнасці ў такіх сектарах, як анлайн-адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, з мэтай стымулявання спажывання інфармацыйных прадуктаў і паслуг.

Кітай адобрыў камерцыйнае выкарыстанне тэхналогіі 5G у чэрвені мінулага года, што выклікала спажывецкі энтузіязм і паскарэнне інвестыцыйнай дзейнасці ў гэтай галіне.

Днямі кітайскі вядучы аператар сувязі China Unicom заявіў, што будзе працаваць з кампаніяй China Telecom для завяршэння будаўніцтва 250 тысяч базавых станцый 5G па ўсёй краіне да канца ІІІ квартала бягучага года.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту.