Напярэдадні свята Дня ратавальніка ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў штогадовы раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Ратавальнікі вачыма дзяцей”.
Сёлета конкурс прымеркаваны да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі. Мэта агляду-конкурсу — развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў, прапаганда бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, папулярызацыя прафесіі ратавальніка.
Агляд-конкурс аб’яднаў вялікую колькасць навучэнцаў розных узростаў, з рознымі творчымі здольнасцямі, неабыякавых да тэмы бяспекі. Навучэнцы з усіх устаноў адукацыі Ваўкавыскага раёна змаглі прадставіць работы ў намінацыях “Малюнак”, “Плакат”, “Выраб”, “Скульптура малых формаў”, “Мадэль пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі”, а таксама сваю літаратурную творчасць у намінацыях “Казка”, “Аповед”, “Верш”, асвятліўшы гісторыю пажарнай службы, нялёгкую працу ратавальнікаў.
Па выніках агляду-конкурсу пераможцы ўзнагароджаны прызамі і граматамі. Лепшыя работы возьмуць удзел у абласным этапе конкурсу.
Кацярына ХЛОДНІЦКАЯ,
педагог-арганізатар Ваўкавыскага раённага ЦТТДіМ .