Краіна з’яўляецца адной з найбольш замініраваных тэрыторый у свеце

- 11:20Інфармацыйная гадзіна

Трохбаковая кантактная група падкрэслівае важнасць гуманітарнага размініравання на ўсходзе Украіны. Аб гэтым заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ і ТКГ Марцін Сайдзік.

Усход Украіны стаў адной з найбольш замініраваных тэрыторый у свеце. У сувязі з гэтым каардынатар рабочай групы ТКГ па бяспецы пасол Эртугрул Апакан падкрэсліў важнасць гуманітарнага размініравання і сістэмнага падыходу да яго, праінфармаваў Марцін Сайдзік. Ён у сваю чаргу таксама акцэнтаваў увагу на гэтым аспекце.

У рабочай групе па бяспецы абмяркоўваліся пытанні выканання рэжыму спынення агню, развядзення сіл і сродкаў.

Марцін Сайдзік расказаў, што эканамічная група прадоўжыла абмеркаванне далейшых крокаў па паляпшэнні якасці мабільнай сувязі аператара Vodafone на ўсходзе Украіны, актуальных пытанняў водазабеспячэння ў сістэмах “Карбаніт” і “Вада Данбаса”.