Кубак па адукацыйнай робататэхніцы

- 11:18Адукацыйная прастора

Мінскі адкрыты робатурнір пашыраецца — цяпер спаборніцтвы па робататэхніцы будуць праходзіць на працягу ўсяго навучальнага года ў розных гарадах Беларусі. Пінск, Гомель, Барысаў, Віцебск, Брэст прымуць каманды юных тэхнікаў.

Кубак па адукацыйнай робататэхніцы — гэта серыя спаборніцтваў, падчас якіх каманды школьнікаў будуць змагацца за тытул пераможцы ў кожным з турніраў, а таксама ў агульным заліку. Асноўныя катэгорыі спаборніцтваў ужо вядомы. Сярод іх — прывычныя робасумо, робафутбол, праходжанне па лініі, roborace.

Турнір заахвоціць аматараў робататэхнікі пастаянна правяраць свае сілы і паляпшаць навыкі, дапаможа знайсці аднадумцаў і, зразумела, падрыхтавацца да фінальнай падзеі — Мінскага адкрытага робатурніру. Важна, што спаборніцтвы пройдуць у розных гарадах краіны, што дапаможа папулярызаваць адукацыйную робататэхніку не толькі ў сталіцы.

Удзел у спаборніцтвах кубка бясплатны. Паспрабаваць свае сілы могуць каманды да двух чалавек, абавязкова з трэнерам. Каманда можа ўдзельнічаць у неабмежаванай колькасці катэгорый спаборніцтва. Рэгі­страцыя на першы этап турніру ўжо адкрыта на сайце roboturnir.by.

Таксама арганізатарам кубка па­трэбны валанцёры, якія дапамогуць падрыхтаваць і правесці маштабныя спаборніцтвы, і члены журы, добра знаёмыя з адукацыйнай робататэхнікай. Усе жадаючыя далучыцца да су­дзейскай каманды спачатку прой­дуць брыфінг “Школа судзейства”. Каб увайсці ў склад журы ці стаць валанцёрам, неабходна таксама запоўніць заяўку на сайце.

Нагадаем, арганізатарамі Мін­скага адкрытага робатурніру, а цяпер і Кубка па адукацыйнай робататэхніцы, з’яўляецца асацыяцыя “Адукацыя для будучыні”.

Падрыхтавала Мар’я ЯНКОВІЧ.
Фота аўтара.