Ленінскі алімп

- 11:17Адукацыйная прастора

У канцы мінулага тыдня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна Мінска.

У музейнай зале сабраліся пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару ў 2019 годзе, навучэнцы, узнагароджаныя прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у 2018 годзе, а таксама педагогі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, бацькі навучэнцаў.

Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Пётр Мікалаевіч Шостак падчас віншавання навучэнцаў з заслужанымі ўзнагародамі і ўручэння пасведчанняў аб заахвочванні прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў адзначыў, што вельмі ганарыцца такімі жыхарамі свайго раёна.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 44, 18 красавіка.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.