Лета з карысцю

- 11:02Адукацыйная прастора

Педагогі нашай школы змалку выхоўваюць у дзяцей беражлівыя адносіны да хлеба, вучаць бачыць і паважаць працу хлебароба, ведаць доўгі шлях хлеба ад поля да стала. Падчас сёлетняга жніва вучні — актывісты БРСМ Аляксандр Русецкі, Арцём Сяргееў і Вадзім Гардзей шчыравалі ў ААТ “Відамлянскае”.

— У Год малой радзімы я вырашыў папрацаваць на карысць роднага аграгарадка і краіны, — расказвае Аляксандр Русецкі. — Для мяне гэта быў вельмі ганаровы занятак. Працаваў у гаспадарцы два месяцы. Разам з іншымі вучнямі падмятаў, загружаў сеялкі насеннем, ачышчаў на спецыяльным абсталяванні насенне шматгадовых траў, пагружаў яго з пляцоўкі актыўнага вентылявання, падбіраў і лапаціў зерне. Шчыра кажучы, было нялёгка. З-за сёлетняй спёкі кожнае зернетка было на вагу золата. Хачу падзякаваць сакратару БРСМ Марыне Валер’еўне Слуцкай за арганізацыю працаўладкавання і дырэктару ААТ “Відамлянскае” Міхаілу Мікалаевічу Страпко за рабочыя месцы для школьнікаў. Асобная падзяка бацьку — Аляксандру Анатольевічу, намесніку дырэктара гаспадаркі па раслінаводстве, за дапамогу і слушныя парады. Прыемна ўсведамляць, што і я, удзельнічаючы ва ўборцы ўраджаю, унёс свой, няхай і не такі вялікі, уклад у рэспубліканскі каравай.

Аксана РОСЛЯК,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна.