Мамчына радасць

У яслях-садзе № 142 Гомеля ўжо стала добрай традыцыяй штогод сустракаць мам выхаванцаў у Дзень маці з падарункамі на дваровай тэрыторыі.

Прыводзячы сваіх дзяцей у сад, мамы акунаюцца ў клопат і любоў сваіх дзяцей, якая ўвасабляецца ў невялікіх сувенірах, вырабленых пад кіраўніцтвам педагогаў. І на гэты раз 14 кастрычніка ва ўстанове адукацыі пачалося з правядзення акцыі “Мамчына радасць”. Дзеці спявалі песні, быў праведзены флэш-моб і, вядома, уручаны падарункі сваім самым любімым і дарагім мамам і бабулям.

Святлана ЛЯДОЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 142 Гомеля.

 

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *