Мільянер школы – 2016

- 16:30Нам пішуць, Рознае

Нядаўна для навучэнцаў Лобжанскай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна была арганізавана гульня «100 мільёнаў». Яе ўдзельнікамі сталі класны кіраўнік 4 класа Ларыса Фёдараўна Чарнякова разам з Ягорам Падабедам і класны кіраўнік 9 класа Іна Віктараўна Шалыгіна з Ульянай Талалаевай.

Перад гульнёй будучыя мільянеры запоўнілі анкету. Гульцам было прапанавана 8 пытанняў. Задачай іх было за адну хвіліну адказаць на пытанне і перакласці 40 пачкаў імправізаваных грошай на адзін з варыянтаў адказу. «Мільянеры» з энтузіязмам і запалам адказвалі на няпростыя пытанні вядучага. Падтрымлівалі гульцоў навучэнцы нашай школы.

Сачыць за шоу выпаў гонар дырэктару школы Міхаілу Пятровічу Пралыгіну, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Алесі Міхайлаўне Падабед і педагогу-арганізатару Ірыне Мікалаеўне Несцярэнка. Па выніках шоу абсалютнымі пераможцамі сталі Ларыса Фёдараўна і Ягор, ім былі ўручаны сертыфікаты «Мільянер школы — 2016». Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі. Вучні школы былі захапленні ад праведзенага мерапрыемства.

Ігар НОВІКАЎ,
вучань 10 класа Лобжанскай сярэдняй школы.