Міжнародны прагноз па росце беларускай эканомікі палепшаны

- 10:47Інфармацыйная гадзіна

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2018 годзе. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе банка аб эканамічных перспектывах рэгіёна.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназуе, што ў 2018 годзе эканоміка Беларусі вырасце на 3 працэнты, што на 1 працэнтны пункт больш, чым у папярэднім прагнозе. На 3 працэнты, на думку экспертаў банка, вырасце беларуская эканоміка і ў 2019 годзе.

У дакладзе канстатуецца, што эканоміка Беларусі аднаўляецца. Па выніках 2017 года ВУП вырас на 2,4 працэнта, за I квартал бягучага года паказчык склаў 5,1 працэнта.

У дакладзе банка таксама адзначана, што эканоміка Расіі ў 2018 і 2019 гадах будзе прырастаць на 1,5 працэнта.