У Сыродскай базавай школе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ўжо некалькі гадоў рэалізуецца праект арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 6-ы школьны дзень «Будучае аграгарадка пабудуем разам». Работа праекта накіравана на выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі школьнікаў на основе далучэння іх да актыўнай сацыяльна-карыснай дзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі, на ўдасканаленне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, на стварэнне атмасферы, дзе ўзаемадзейнічаюць гульня, фантазія і творчасць.
У адну з субот у школе былі арганізаваны малыя Алімпійскія гульні ў рамках патрыятычнай акцыі «Служым Беларусі!». На свяце прысутнічалі старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Сяргей Рэвінскі, першы сакратар Калінкавіцкага раённага камітэта БРСМ Таццяна Аргунова-Века, воін-інтэрнацыяналіст, падпалкоўнік у адстаўцы Дамір Нурмухамедаў.
За першынство змагаліся каманды «Фізкампанія» і «Спортпрагрэс», у складзе якіх былі лепшыя спартсмены школы і іх бацькі. Талісманам алімпіяды быў аб’яўлены «Алімпійскі голуб».
Спартыўныя спаборніцтвы, конкурс прывітанняў, ваенна-гістарычная віктарына, музычны конкурс – усе спаборніцтвы праходзілі ва ўпартай барацьбе. На некалькі хвілін спартыўны комплекс ператварыўся ў канцэртную сцэну. Усе зачаравана сачылі за паказальнымi выступленнямі вучняў 4-7 класаў, якія падрыхтавалі флэшмоб «Мы за здаровы лад жыцця».
Пераможцай спаборніцтваў стала каманда «Спортпрагрэс». Школьная субота падарыла ўсім зарад бадзёрасці, аптымізму, весялосці і прадчуванне актыўнага адпачынку. Мы ўпэўнены: спорт – гэта не толькі рэкорды, гэта стартавая пляцоўка ў краіну здароўя, пазітыўных пачуццяў і добрага настрою.
Таісія СОПАТ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Сыродскай базавай школы.