Настаўнік школы № 7 Кобрына Аляксей Мігіц: у аснову работы закладваю філасофію свайго школьнага трэнера

- 16:02Образование

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 7 Кобрына Аляксей Мігіц заняў 1-­е месца на раённым этапе конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

– Першапачаткова я не гарэў жаданнем удзельнічаць у гэтым конкурсе. Мяне палохаў вялікі аб’ём работы падчас падрыхтоўкі. Але да мяне звярнуліся дырэктар школы Святлана Дзмітрыеўна Жыгар і старэйшы калега Юрый Іванавіч Міронец. Яны выказалі меркаванне, што я павінен паўдзельнічаць. І мая жонка Вікторыя Пятроўна Мігіц, настаўніца хіміі ў нашай школе, таксама падтрымала гэтую ідэю. Я паведаміў дырэктару, што паўдзельнічаю толькі ў школьным этапе, на які неабходна было падрыхтаваць адкрыты ўрок, аналіз работы за апошнія тры гады і самапрэзентацыю. Так пачаўся мой удзел у конкурсе. Я перамог на школьным этапе, і мае дакументы ўжо былі пададзены на раённы. А потым стала вядома, што мяне адабралі для ўдзелу і ў наступным этапе. Мне вельмі дапамагалі калегі па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” на чале з Юрыем Іванавічам і намеснік дырэктара Святлана Мікалаеўна Суботка, а таксама жонка, якая займалася мантажом відэароліка, падрыхтоўкай прэзентацыі і, вядома ж, аказвала маральную падтрымку.

Настаўнік фізічнай культуры мае сярэбраны значок фізкультурніка Рэспублікі Беларусь. Ён за­ваёўваў прызавыя месцы на раённых прафсаюзных спаборніцтвах па валейболе, на “Кобрынскай лыжні” і з’яўляецца прызёрам па спартыўным арыентаванні. Але больш за ўсё педагог верыць у поспехі сваіх вучняў, таму не дае ім паслабленняў.

Чытайце матэрыял Настассі ЧАРКАНАВАЙ у нумары ад 21 сакавіка 2023 года.