Натарыусы пракансультуюць бясплатна

- 16:22Нам пішуць

30 лістапада натарыусы Беларусі будуць кансультаваць бясплатна. Рэспубліканская дабрачынная акцыя традыцыйна прымеркавана да святкавання Дня юрыста.

Звярнуўшыся да натарыуса на працягу працоўнага дня, жыхары Беларусі і госці могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і інш. Бясплатна пракансультавацца можна ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны.

У рамках прававой асветы падобныя акцыі, прымеркаваныя да дзяржаўных святаў і іншых памятных дат, сталі для натарыяльнай супольнасці Беларусі традыцыйнымі. Іх мэта – забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.b, у раздзеле «Знайсці натарыуса».