Падарункі пад ёлачку

- 15:44Нашы дзеці

Каляды, Новы год — гэта час, калі родныя і сябры збіраюцца разам. Яны дораць адно аднаму падарункі, добрыя пажаданні.

З цёплымі словамі, падарункамі, гульнямі напярэдадні навагодніх свят да выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці завіталі валанцёры атрада “Добрыя сэрцы” гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы з акцыяй “Дарогаю дабра”. Работнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў падрыхтавалі на чале з Дзедам Марозам навагоднюю забаўляльную праграму.

На свята “Новы год ля варот” павіншаваць дзяцей у рамках акцыі “Нашы дзеці” прыйшлі старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Сяргеевіч Анішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Суботка, намеснік старшыні Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Юрый Валянцінавіч Кулікоў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Раманаўна Буяк, старшыня Свіслацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Сяргееўна Крывапуст, старшыня АА “Беларускае Грамадства Чырвонага Крыжа” Наталля Віктараўна Пац, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 419 ААТ “АСБ Беларусбанк” Ірына Баляславаўна Хмурчык, начальнік аддзела аховы аб’ектаў па Гродна і Свіслачы ААА “Еўраторг” Іван Казіміравіч Козел, калектыў работнікаў магазіна “Еўраопт” Свіслачы. Госці падарылі цацкі, развіццёвыя гульні, дыван для кабінета ранняй комплекснай дапамогі і іншыя падарункі, а таксама парадавалі дзяцей салодкімі пачастункамі.

Ірына БАРЭЛЬ,
сацыяльны педагог ЦКРНіР Свіслацкага раёна.