У Беларусі падрыхтоўка да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў вядзецца планава і паслядоўна. Аб гэтым гаворыцца ў прамежкавай справаздачы місіі наглядальнікаў ад СНД, тэкст якой апублікаваны 22 верасня на афіцыйным сайце Выканкама СНД.
“У Рэспубліцы Беларусь падрыхтоўка да маючых адбыцца выбараў праводзіцца планава і паслядоўна, у адпаведнасці з кодэксам (Выбарчым. – Заўвага БелТА.), – гаворыцца ў справаздачы. – Цэнтральная камісія, з’яўляючыся органам, адказным за арганізацыю падрыхтоўкі і правядзення выбараў, працуе галосна і адкрыта”.
Адзначаецца, што пасяджэнні ЦВК праходзяць з удзелам міжнародных наглядальнікаў, прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Рашэнні прымаюцца на аснове калегіяльнасці, свабоднага і адкрытага абмеркавання. “Скаргі і заявы, што паступаюць у Цэнтральную камісію, разглядаюцца ў тэрмін, устаноўлены кодэксам”, – сказана ў прамежкавай справаздачы.
Увага ў дакуменце таксама акцэнтуецца на тым, што для забеспячэння аднастайнага прымянення норм кодэкса Цэнтральнай камісіяй выдадзены дапаможнікі для членаў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, падрыхтаваны неабходныя метадычныя тлумачэнні для выбарчых камісій, бланкі выбарчай дакументацыі.
У сваю чаргу наглядальнікі ад Садружнасці прысутнічалі на пасяджэннях райвыканкамаў і адміністрацый раёнаў у гарадах па ўтварэнні ўчастковых камісій у 16 раёнах усіх абласцей рэспублікі і горада Мінска. “Цяпер праходзіць навучанне членаў участковых камісій па зацверджаным Цэнтральнай камісіяй прыкладным сцэнарыі трэнінгу для членаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта”, – гаворыцца ў справаздачы. На трэнінгах мадэлююцца і вырашаюцца сітуацыі, якія могуць узнікнуць на ўчастку для галасавання.
Усяго ў ходзе маніторынгу выбарчай кампаніі доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД наведалі 66 тэрытарыяльных камісій і больш як 200 участковых. Наглядальнікам было прадастаўлена права бесперашкоднага азнаямлення з іх дзейнасцю.
“Наглядальнікі ад Садружнасці прымалі ўдзел у шэрагу пасяджэнняі тэрытарыяльных камісій пры падвядзенні вынікаў праверкі дакладнасці подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, і канстатавалі, што падыход да ўсіх прэтэндэнтаў быў аднолькавы, роўны і адпавядаў выбарчаму заканадаўству”, – гаворыцца ў справаздачы.
У ёй таксама адзначаецца, што збор подпісаў праходзіў бесперашкодна. Цэнтрвыбаркамам быў падрыхтаваны інфармацыйна-растлумачальны відэаматэрыял аб парадку збору подпісаў, які трансліраваўся па каналах тэлебачання.
Маніторынгавая місія таксама адзначае, што вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты, разгляд скаргаў і зваротаў праходзілі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам.
Практычна іўсе звароты і скаргі, якія датычацца выбараў, разглядаюцца ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам, канстатуецца ў справаздачы. Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры, якую прыводзяць наглядальнікі СНД, па стане на 15 верасня ў органы пракуратуры паступілі 22 скаргі грамадзян па пытаннях выканання заканадаўства аб выбарах.
“Выяўлены толькі адзін факт парушэння службовымі асобамі ўстаноўленых тэрмінаў разгляду зваротаў аб парушэнні заканадаўства аб выбарах”, – гаворыцца ў справаздачы.
Акрамя таго, узбуджана адна крымінальная справа ў адносінах да чалавека, які пашкодзіў інфармацыйны стэнд на пікеце па зборы подпісаў і нанёс цялесныя пашкоджанні члену ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў.
Паводле даных Вярхоінага суда, на 15 верасня ў суды паступіла 37 скаргаў. Таксама ў Вярхоўны суд паступіла 6 скаргаў на рашэнні Цэнтральнай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Па трох скаргах адмоўлена ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з адсутнасцю ў заяўнікаў права на зварот у суд. Адносна іншых трох скаргаў вынесены рашэнні аб адмове ў задавальненні заяўленых патрабаванняў у сувязі з тым, што колькасны склад ініцыятыўных груп быў менш як 100 чалавек.
У абласныя і раённыя суды паступіла 12 скаргаў на рашэнні органаў па фарміраванні тэрытарыяльных камісій па выбарах. У раённыя суды паступіла 19 такіх скаргаў.
Таксама ЦВК паведаміла, што з 30 чэрвеня па 1 верасня 2015 года ў гэту камісію паступілі 133 звароты. У тэрытарыяльныя выбаркамы па стане на 1 верасня паступіла 38 зваротаў грамадзян.
“Са зваротаў па пытаннях выбараў Цэнтральнай выбарчай камісіяй разгледжана па сутнасці абсалютная большасць зваротаў”, – гаворыцца ў справаздачы.
Пры гэтым 6 скаргаў на дзеянні ініцыятыіных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў перададзены ў адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі для праверкі абставін і ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства пры зборы подпісаў.
“Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад Садружнасці, наведваючы тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі, адзначаюць прафесіяналізм членаў камісій, правільнае афармленне дакументацыі, а таксама прадастаўленне членам місіі ўсіх неабходных дакументаў, якія датычацца выбарчага працэсу”, – сказана ў дакуменце.
