Патрэбны пастаянны дэталёвы кантроль і аналіз расходавання значных бюджэтных сродкаў

- 11:56Інфармацыйная гадзіна

Падняць Аршанскі раён на якасна новы ўзровень — стратэгічная мэта. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў.

“Адна з актуальных задач — выкананне даручэнняў прэзідэнта, якія былі дадзены ў ходзе рабочых паездак у Аршанскі раён. Вялікая роля тут адводзіцца Адміністрацыі прэзідэнта, Кіраўніцтву справамі прэзідэнта і Камітэту дзяржаўнага кантролю, — сказаў Леанід Анфімаў. — Пастаўлена стратэгічная мэта — развіццё рэгіёна, вывад яго на якасна новы ўзровень”.

У камітэце былі разгледжаны вынікі работы ведамства за першае паўгоддзе, вызначаны задачы на другое. Гэта кантроль за выкананнем рэспубліканскіх і мясцовых бюджэтаў, выкарыстаннем дзяржуласнасці, рэалізацыяй найважнейшых інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, ходам мадэрнізацыі прадпрыемстваў, выкананнем заканадаўства ў сферы дзяржзакупак і г.д.

“Патрэбны дэталёвы кантроль і аналіз расходавання значных бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на капітальныя рамонты і будаўніцтва, закупку абсталявання, інвестыцыйную дзейнасць, — падкрэсліў Леанід Анфімаў. — Напрыклад, суб’ект гаспадарання працуе з бюджэтнымі грашыма, асвойвае іх у поўным аб’ёме, і парушэнняў пры гэтым няма. Але самае важнае — ці дасягнута мэта, на якую выдзяляліся сродкі, наколькі прадпрыемства эфектыўна працуе пасля рэалізацыі інвестыцыйнага праекта”.

На другое паўгоддзе запланаваны аналіз выкарыстання сродкаў, выдзеленых на арганізацыю дзіцячага аздараўлення, эфектыўнасці работы суб’ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў за мяжой, аўдыт эфектыўнасці работы ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа”. Будзе праведзены аналіз выканання даручэнняў прэзідэнта па ўкараненні на 10 прадпрыемствах краіны перадавых практык карпаратыўнага кіравання.