Педагогі і фізічная актыўнасць

- 10:19Нам пішуць

З 14 па 20 мая 2018 года праходзіць усебеларускі тыдзень здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.

У рамках рэалізацыі комплексу мер, накіраваных на ўмацаванне і захаванне здароўя, калектыў ясляў-сада № 6 Навагрудка выканаў заданні па здачы нарматываў фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Мерапрыемства прайшло з мэтай папярэджання развіцця ўзроставай паталогіі, падаўжэння працягласці жыцця, працаздольнасці, творчай актыўнасці, захавання высокага ўзроўню разумовай і фізічнай актыўнасці.

Ірына МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.