Першакласнікаў будуць навучаць ісламу

- 15:18Паралелі, Рознае
У германскіх агульнаадукацыйных дзяржаўных школах уводзяцца ўрокі па ісламе для вучняў першых класаў.

Упершыню нямецкія дзяржаўныя школы прапануюць заняткі па ісламе для вучняў пачатковых класаў з удзелам падрыхтаваных дзяржавай настаўнікаў і па спецыяльна напісаных падручніках. Так чыноўнікі спрабуюць лепш інтэграваць мусульманскую меншасць, якая з кожным годам становіцца ўсё больш шматлікай.
Апошнім часам у Германіі ўсё больш гавораць аб неабходнасці выхавання мусульманскай моладзі ў рамках традыцыйных плыняў ісламу. Па даных нямецкіх спецслужбаў і сродкаў масавай інфармацыі, толькі за апошнія паўгода ў Сірыі былі забіты 2 грамадзяніны Германіі з Гесэна, аднаму з якіх было толькі 16 гадоў. Маладыя людзі былі завербаваны радыкаламі ў Франкфурце-на-Майне і адправіліся ваяваць супраць урадавых войск Башара Асада.
Такія выпадкі выклікаюць трывогу па дзвюх прычынах. Па-першае, маладыя немцы, у першую чаргу мусульманскага паходжання, усё часцей адчуваюць сябе чужымі ў гэтай краіне і таму лёгка трапляюць пад уплыў вярбоўшчыкаў-экстрэмістаў. Па-другое, існуе небяспека, што яны ў рэшце рэшт могуць перанесці рэлігійную вайну ў Германію, атрымаўшы за мяжой навыкі вядзення баявых дзеянняў, абыходжання са зброяй і выбуховымі рэчывамі.
Гесэнская вучэбная праграма, прапаноўваючы маленькім мусульманам ўвядзенне ў іслам яшчэ ў першым класе, падкрэслівае вучэнне аб памяркоўнасці. Такім чынам улады разлічваюць зрабіць моладзі “прышчэпку” ад крайніх рэлігійных поглядаў.