Першакрыніца каранавіруса пакуль дакладна не ўстаноўлена

- 11:06Інфармацыйная гадзіна

Першапачатковая крыніца эпідэміі каранавіруса магла зарадзіцца не ў Кітаі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік спецыяльнай камісіі па барацьбе з распаўсюджваннем пнеўманіі Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Чжун Наньшань, як паведамляе ТАСС.

“Калі мы робім прагнозы і выказваем здагадкі адносна эпідэміі, у першую чаргу, мы прымаем пад увагу Кітай і не разглядаем іншыя краіны. Цяпер і за мяжой узніклі сітуацыі распаўсюджвання каранавіруса, — сказаў Чжун Наньшань. — Успышка эпідэміі ўпершыню ўзнікла ў КНР, аднак неабавязкова, што яна зарадзілася ў Кітаі”.

Як раней заявілі ўлады Кітая, першакрыніца каранавіруса пакуль не ўстаноўлена, аднак існуе верагоднасць, што яе галоўнымі разносчыкамі з’яўляюцца кажаны, а ўскоснымі — пангаліны.

Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі склала 2744 чалавекі, выздаравелі амаль 32,4 тысячы, колькасць заражаных з моманту ўспышкі пнеўманіі перасягнула 78,4 тысячы.