Праект прафесійнага стандарту “Кіраванне камерцыйнай арганізацыяй” будзе накіраваны вядучым бізнес–асацыяцыям для абмеркавання

- 11:32Інфармацыйная гадзіна

Пасяджэнне Рэспубліканскага савета па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі прайшло ў Міністэрстве эканомікі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

На пасяджэнні абмеркаваны шэраг пытанняў, у прыватнасці аб канцэптуальных падыходах па распрацоўцы праграмна-стратэгічных дакументаў, накіраваных на развіццё сістэмы бізнес-адукацыі на перыяд 2021—2025 гадоў. Рэспубліканскім саветам прынята рашэнне стварыць рабочую групу пры Мінэканомікі па падрыхтоўцы канцэптуальных прапаноў па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі на гэты перыяд. Яны будуць уключаны ў запланаваны да распрацоўкі праграмны дакумент па развіцці сістэмы адукацыі Беларусі на наступнае пяцігоддзе.

Разгледжаны і ў цэлым адобраны праект прафесійнага стандарту “Кіраванне камерцыйнай арганізацыяй”. Пасля дапрацоўкі Міністэрствам эканомікі сумесна з зацікаўленымі гэты стандарт будзе адпраўлены вядучым бізнес-асацыяцыям для абмеркавання. Плануецца, што праект прафесійнага стандарту накіруюць на зацвярджэнне ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў I квартале 2019 года.

У Мінэканомікі таксама абмеркавана пытанне аб фарміраванні сістэмы грамадскай (добраахвотнай) акрэдытацыі суб’ектаў рынку бізнес-адукацыі. Прынята рашэнне рэкамендаваць удзельнікам рынку праходзіць грамадскую акрэдытацыю ў міжнародных асацыяцыях бізнес-адукацыі. Акрамя таго, адобраны прапановы Мінэканомікі аб мэтазгоднасці падрыхтоўкі праектнай ініцыятывы, якая прадугледжвае ўмацаванне арганізацыйнага патэнцыялу прафесійных асацыяцый удзельнікаў гэтага рынку, аб распрацоўцы прафесійных стандартаў і фарміраванні сістэмы грамадскай (добраахвотнай) акрэдытацыі суб’ектаў бізнес-адукацыі, накіраванні яе на разгляд у прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Акрамя таго, разгледжаны пытанні аб рабоце па забеспячэнні нарматыўнага прававога рэгулявання правядзення адукацыйнага працэсу ў дыстанцыйнай форме, а таксама аб выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для прадастаўлення паслуг бізнес-адукацыі ў аддаленым (дыстанцыйным) рэжыме, аб рэалізацыі камерцыйнымі арганізацыямі праграм дадатковай адукацыі дарослых і прапановах па ўдасканаленні гэтай дзейнасці. “Па выніках абмеркавання Міністэрству адукацыі прапанавана распрацаваць у 2019 годзе метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі праходжання дзяржаўнай акрэдытацыі іншымі арганізацыямі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых”, — дадалі ў прэс-службе.

На пасяджэнні таксама падведзены вынікі работы Рэспубліканскага савета ў 2018 годзе і быў адобраны праект плана работы на 2019 год.