Прагаласаваць за будучыню

- 9:00Насустрач рэферэндуму

Пры падрыхтоўцы да рэспубліканскага рэферэндуму ніякіх праблемных пытанняў не ўзнікае, заявіў  старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.

— Нейкіх праблемных пытанняў няма. Даволі вопытны апарат працуе. Дзяржаўныя органы і структуры, якія ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам прымаюць удзел у арганізацыі гэтай электаральнай кампаніі, таксама працуюць зладжана. Таму ў прынцыпе пытанняў не ўзнікае, — сказаў Ігар Карпенка.

Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ “Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму”. Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова — з 22 па 26 лютага ўключна.

Ірына Раманаўна КАЗІМІРАВА,
дырэктар Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С.Выгоцкага:

— Мы жывём у сучаснай і сацыяльна арыентаванай дзяржаве, таму павінны ўлічваць усе аспекты эфектыўнага ўзаемадзеяння і ўзаемадапамогі. Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што палітыка нашай дзяржавы накіравана на забеспячэнне сацыяльнымі гарантыямі ўсіх без выключэння грамадзян Рэспублікі Беларусь. На жаль, у апошнія гады пачасціліся выпадкі, калі грамадскія дзеячы з-за мяжы дазваляюць сабе крытыкаваць выбраны нашай краінай вектар сацыяльна арыентаванага развіцця, але мы будзем працягваць клапаціцца пра людзей.

Менавіта сёння, падчас абмеркавання паправак у Асноўны закон краіны, мы сумеснымі намаганнямі зможам закласці трывалы падмурак далейшага развіцця грамадства, у якім будуць гарантаваны роўныя правы для кожнага. Запланаваныя змяненні ў артыкул 47 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь закранаюць пытанні рэалізацыі палітыкі сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў, стварэння даступнага асяроддзя і паляпшэння якасці іх жыцця. Аб’ектыўным з’яўляецца запатрабаванне ўстаноў адукацыі ў спецыялістах, якія здольны правільна сарыентаваць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця для максімальнай сацыялізацыі і падрыхтоўкі да самастойнага дарослага жыцця.

Калектыў Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С.Выгоцкага ўжо сёння гатовы выконваць пастаўленыя задачы па аказанні якасных адукацыйных паслуг для падрыхтоўкі кваліфікаваных педагагічных кадраў, якія забяспечваюць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне і інтэграванае навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сучасная адукацыйная прастора нашай установы дае магчымасць ажыццяўляць практыка-арыентаванае навучанне маладых педагогаў, якія ў сваёй прафесійнай дзейнасці актыўна ўзаемадзейнічаюць з выхаванцамі ў межах розных мадэлей інтэграванага навучання.

Прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага і Цэнтральнага раёнаў Гомеля. Навучэнцы каледжа аказва­юць добраахвотніцкую дапамогу ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў з Гомельскім абласным цэнтрам алімпійскага рэзерву па параалімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Валанцёры і супрацоўнікі каледжа пастаянна наведваюць дзіцячыя дамы сямейнага тыпу Чыгуначнага раёна Гомеля. Традыцыйнымі для нашых навучэнцаў сталі тэматычныя сустрэчы і матывацыйныя трэнінгі з удзелам выбітнага параалімпійца і грамадскага дзеяча Аляксея Талая. Наперадзе яшчэ шмат ідэй і праектаў. Сёння мы можам унесці папраўкі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і на гэтай аснове падрыхтаваць сучасных педагогаў для сістэмы адукацыі краіны. Разам мы ствараем стабільную будучыню беларускага грамадства.

Падрыхтавала
Ірына АСТАШКЕВІЧ.