Адным з галоўных напрамкаў выхаваўчай работы з’яўляецца прававое выхаванне. Педагогі Вялікашылавіцкага ВПК яслі-сад — базавая школа Слонімскага раёна надаюць яму шмат увагі. Так, школьнікі выказалі жаданне падыскутаваць пра свае правы і абавязкі. Было прынята рашэнне адну з субот прысвяціць прававому выхаванню.
У актавай зале школы была падрыхтавана выстава літаратуры “Правы і абавязкі школьніка», падабраны друкаваныя матэрыялы. Вядучымі віктарыны былі навучэнцы 9 класа, астатнія школьнікі падзяліліся на 2 каманды, якія спаборнічалі паміж сабой у прававой дасведчанасці. Пачалося мерапрыемства з мазгавога штурму. Падлеткі адказвалі на пытанні рознай ступені складанасці. Затым навучэнцы разбіралі казкі з прававога пункту гледжання, разыгрывалі сітуацыі, дыскутавалі паміж сабой. Пасля гэтага каманды разыгрывалі сцэнкі і давалі ім прававы каментарый. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі каманд збіралі кветкі з пялёсткаў па тэмах «Правы» і «Абавязкi». Завяршылася прававая суботу «Лесвіцай адказнасці», у якой кожны ўдзельнік ставіў сябе на адпаведную прыступку. Вынікам мерапрыемства стала выказванне, створанае ўсімі ўдзельнікамі гульні: «Кожны чалавек павінен ведаць свае правы. Заяўляючы пра свае правы, трэба памятаць, што яны ёсць і ва ўсіх астатніх людзей. Таксама, заяўляючы пра свае правы, трэба памятаць пра абавязкі і адказнасць».
Скончылася прававая суботу дыскатэкай, на якой каманды атрымалі віншаванні з добрым вынікам гульні. Дырэктар школы ў сваім выступленні падзякаваў падлеткам за добрае веданне законаў аб правах дзiцяцi, уменне іх правільна ўжыць у штодзённасці, адзначыў, што гэтыя веды яшчэ не раз спатрэбяцца школьнікам у далейшым жыцці.
Вольга АЛЯКСЕЙЧЫК,
педагог-псіхолаг Вялікашылавіцкага ВПК яслі-сад — базавая школа Слонімскага раёна,
Юрый САЛЕЙКА, сацыяльны педагог установы адукацыі.