Міхаіл Анатольевіч у 1984 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт, завочную аспірантуру пры Белдзяржуніверсітэце (1984—1987).
У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук. У лістападзе 1993 года абараніў доктарскую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук. Прафесар па спецыяльнасці “Механіка” з красавіка 2000 года.
З 1984 па 1993 гг. працаваў у навукова-даследчым і праектным інстытуце горна-хімічнай прамысловасці на пасадах м.н.с, с.н.с лабараторый даследаванняў геамеханічных працэсаў, горнага ціску, даследаванняў ссоўванняў зямной паверхні, а потым загадчыка лабараторыі фізічных і матэматычных метадаў даследавання горных працэсаў.
З 1993 па 1996 гг. працаваў у РУП ВА “Беларуськалій” на пасадзе намесніка начальніка службы АСКП па распрацоўцы і ўкараненні.
З 1996 па 1997 гг. працаваў на пасадзе прафесара кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ.
У БДУ працаваў з 1997 года прафесарам кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі, а з сакавіка 2007 года — дэканам механіка-матэматычнага факультэта.
Са студзеня 2009 года — першы прарэктар БДУ.
У снежні 2014 года назначаны міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.