Пытанні, якія тычацца міжведамаснага супрацоўніцтва па папярэджанні правапарушэнняў непаўналетніх, працэсуальнага кантролю па фактах супрацьпраўных дзеянняў асоб ва ўзросце да 18 гадоў, эфектыўнасці следчых мер па ўсталяванні і ліквідацыі абставін, што садзейнічалі ўчыненню гэтых злачынстваў, прааналізавалі следчыя ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Найбольш распаўсюджаным відам злачынстваў сярод непаўналетніх у рэгіёне з’яўляюцца крадзяжы, пры гэтым намецілася тэндэнцыя да зніжэння колькасці учыненых падлеткамі асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў. А вось трывогу выклікае ўцягванне іх у незаконны абарот наркатычных сродкаў.
Дзеля папярэджання злачынстваў сярод падлеткаў супрацоўнікі СК актыўна выкарыстоўваюць усе магчымыя кірункі ў работы, у прыватнасці, уносяць прадстаўленні аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў. У бягучым годзе следчымі падраздзяленнямі ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці па выніках расследавання крымінальных спраў у дачыненні да непаўналетніх ўнесена больш за 250 прадстаўленняў у інспекцыі па справах непаўналетніх, навучальныя ўстановы, установы аховы здароўя, культуры і спорту.
У ходзе расследавання такіх крымінальных спраў комплексна аналізуюцца абставіны, фактары, якія ўплываюць на здзяйсненне падлеткамі злачынстваў. Пры правядзенні следчых дзеянняў ўсебакова вывучаецца яго асоба, высвятляюцца ўмовы жыцця, выхавання, акружэнне непаўналетняга. Да матэрыялаў крымінальных спраў далучаюцца звесткі, дзе пазначаны аспекты паводзін у побыце, школе, узаемаадносіны з аднагодкамі, інтарэсы, кола зносін падлетка, у тым ліку і магчымы ўплыў на яго старэйшымі па ўзросце асобамі. Часта прасочваецца выразная сувязь паміж існуючай сацыяльнай асяроддзем вакол падлетка і наступнымі формамі яго асацыяльных паводзін.
Так, у вытворчасці Старадарожскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзілася крымінальная справа ў дачыненні да навучэнца 10 класа адной з сярэдніх школ Любанскага раёна. 15-гадовы падлетак, дзейнічаючы ў групе з 19-гадовым знаёмым, выкрадаў рознае навясное абсталяванне з аўтамабіляў мясцовых жыхароў, у тым ліку люстэркі, рэгістрацыйныя знакі. У рамках крымінальнай справы следчы ўсебакова ўсталёўваў абставіны, якія спрыялі здзяйсненню супрацьпраўных дзеянняў. Непаўналетні раней да крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці не прыцягваўся, у поле зроку праваахоўных органаў не трапляў. Выхоўваецца падлетак у няпоўнай сям’і, яго апекуном з’яўляецца бабуля. Прычына здзяйснення злачынства — перайманне паводзін свайго знаёмага, які адмоўна характарызаваўся па месцы вучобы.
Ўжыванне спіртных напояў і псіхатропных рэчываў, адсутнасць належнага бацькоўскага аўтарытэту і кантролю за паводзінамі непаўналетніх з’яўляюцца аднымі з асноўных абставінаў здзяйснення апошнімі злачынстваў.
Так, у вытворчасці Жодзінскага гарадскога аддзела Следчага камітэта знаходзілася крымінальная справа ў дачыненні да 17-гадовага мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў незаконным захоўванні асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Высвятляючы абставіны злачынства, следства устанавіла, што факт дачынення падследнага да незаконнага абароту псіхатропных рэчываў далёка не адзінкавы. Непаўналетні выхоўваецца ў няпоўнай сям’і маці, ужывае алкаголь і псіхатропныя рэчывы, рэгулярна здзяйсняў адміністратыўныя правапарушэнні. Прычынай, на думку следства злачынства з’яўляецца безадказнае, неналежнае стаўленне з боку маці да выхавання сына, адсутнасць кантролю над яго вольным часам, вучобай. Жанчына не толькі не жадала ўзаемадзейнічаць з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, але і ўсяляк і перашкаджала. У мэтах абароны яна шукала апраўдання для сына і вінаватых сярод яго сяброў і знаёмых, якія падштурхнулі хлопца да неабдуманых учынкаў, проціпраўных дзеянняў, што ў сваю чаргу сфармавала ў свядомасці непаўналетняга няправільнае ўспрыманне норм паводзін.
Адсутнасць ці слабы кантроль за паводзінамі непаўналетніх з боку бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, упэўненасць падлеткаў ва ўласнай беспакаранасці, безадказнае стаўленне да наступстваў сваіх учынкаў, а таксама несвоечасовае выяўленне правапарушэнняў стварае атмасферу беспакаранасці і не забяспечвае прынцып няўхільнасці пакарання.
Па выніках вывучэння і аналізу стану і мер па папярэджанні правапарушэнняў непаўналетніх падрыхтаваны абагульненыя матэрыялы з рэкамендацыямі па павышэнню эфектыўнасці работы ў гэтым напрамку.
Алена Харламава.