Прыклад сапраўднай мужнасці і гераізму, сілы духу і веры ў перамогу

- 11:45Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Курскай вобласці Расіі Аляксандра Міхайлава, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў вобласці з 75-й гадавінай перамогі ў Курскай бітве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтая падзея перамяніла ход баявых дзеянняў і дала магчымасць пачаць стратэгічнае наступленне савецкіх войскаў.

“Гэтая бітва застанецца ў гісторыі як прыклад сапраўднай мужнасці і гераізму, сілы духу і веры ў перамогу. Кожная пядзя курскай зямлі паліта крывёй загінуўшых герояў, салдат і афіцэраў розных нацыянальнасцей. Іх подзвіг вечна будзе жыць у сэрцах беларусаў”, — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пачуццё глыбокай удзячнасці воінам-вызваліцелям, якія падаравалі людзям права на мірнае жыццё, назаўсёды аб’яднала брацкія народы Беларусі і Расіі.