Расцём разам!

- 14:53Выхаванне

Пад такім дэвізам на тэрыторыі эколага-біялагічнага філіяла Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі быў закладзены экасад з нагоды 1000-годдзя горада над Бугам.

У акцыі прынялі ­ўдзел каля 50 баць­коў і іх дзяцей, якія разам выса­дзілі больш за 20 дрэў і дэкаратыўна-ліставых кустоў розных відаў. У якасці саджанцаў выкарыстоўваліся ўласны пасадачны матэрыял і расліны, прадастаўленыя аддзелам аграбіялогіі Цэнтра экалогіі БрДУ імя А.С.Пушкіна і кветкаводам-аматарам Т.В.Кузьмянчук.

— Экалагічную свядомасць трэба выхоўваць змалку, — лічыць метадыст аддзела натуралістычнай работы Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі А.В.Жура. — На тэрыторыі нашай установы вельмі часта гуляюць мамы з малышамі, якія нязграбна бегаюць па зялёнай траўцы, няўпэўнена цягнуцца носікамі да квітнеючых раслін, каб адчуць іх водар, весела смяюцца і даганяюць птушак. Такім чынам цікаўныя дзеці вывучаюць навакольны свет.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 43, 16 красавіка.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.